image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Бяспечная попельніца» і «Сацыяльны відэаролік»

875
Гомель. Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Бяспечная попельніца» і «Сацыяльны відэаролік»

У канферэнц-зале Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Бяспечная попельніца» і «Сацыяльны відэаролік».

Так, з рук першага намесніка начальніка гарадскога аддзела па НС Андрэя Ткачэнкі былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі навучэнцу ДУА «Сярэдняя школа №9 горада Гомеля» і студэнту УА «Гомельскі гарадскі аўтамеханічны каледж» за першыя месцы ў конкурсе «Бяспечная попельніца», а таксама навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №9 горада Гомеля», якія занялі першае месца ў конкурсе «Сацыяльны відэаролік».

Другія месцы ў конкурсах узнагародзіла прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства Вера Уздоўская: «У гэтым годзе на конкурс «Бяспечная попельніца» было прадстаўлена вельмі шмат крэатыўных, выдатных прац. Нам, як журы, было няпроста размеркаваць месцы, але, тым не менш, найлепшыя працы знайшлі сваіх пераможцаў», - патлумачыла Вера Міхайлаўна.

А прызы і дыпломы за выніковыя трэція месцы ўручыў першы сакратар Цэнтральнай РА ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксей Зайцаў.

- Ужо на працягу некалькіх гадоў мы актыўна супрацоўнічаем з гарадскім аддзелам па НС. І сёння, знаходзячыся тут, мне прыемна ўручыць заслужаныя ўзнагароды моладзі нашага горада. Бо кожны з Вас сваімі працамі ўнёс часцінку бяспекі ў наш свет, - падсумаваў мерапрыемства Аляксей Андрэевіч.

Сумеснае фота стала завяршэннем урачыстага ўзнагароджання пераможцаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть