Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Ветка. "Выратавальнік" - гучыць горда!
Кім стаць у будучыні? Гэта вельмі важны і няпросты выбар у сваім жыцці. У дзяцінстве мы марым быць касманаўтамі, настаўнікамі, лекарамі... хтосьці ажыццяўляе сваю дзіцячую мару, а ёсць і тыя, хто шукае прыдатную для сябе працу на працягу ўсяго жыцця.
На сённяшні дзень існуе мноства цікавых спецыяльнасцяў. Работнікі МНС прыходзяць на дапамогу да хлопцаў з устаноў адукацыі, каб распавесці як мага больш аб прафесіі "выратавальнік", запрашаючы іх на экскурсіі. У гэты раз у пажарную аварыйна - выратавальную часць № 1 горада Ветка у госці прыйшлі навучэнцы 9-га класа Хальчанской базавай школы.
- Сёння на ўзбраенні ў агняборцаў маецца самая новая тэхніка і абсталяванне, што дазваляе ў самыя кароткія тэрміны дабрацца да месца ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі і своечасова аказаць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, - пачаў сваю гутарку начальнік варты Віктар Хадановіч.
Школьнікі даведаліся колькі літраў вады і пенаўтваральніка захоўваецца ў пажарным аўтамабілі, што схавана ў яго адсеках і як ратавальнікі працуюць з інструментам, наяўным на ўзбраенні. Хлопцы прыгадалі нумары экстраных службаў і дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. Навучэнцы задавалі шмат пытанняў і на ўсе атрымлівалі адказы. Пасля экскурсіі інспектар распавёў Школьнікам аб перавагах навучання ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, алгарытм дзеянняў абітурыента, Умовы здачы экзаменаў і нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы, а таксама прадэманстраваў відэафільм аб навучальнай установе. Многіх хлопцаў вельмі зацікавіла Прафесія выратавальніка і яны сказалі, што пасля заканчэння школы абавязкова звяжуць сваё жыццё з МНС.