image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Адназначна будзе вынік

240

Абследаванне домаўладанняў назіральнымі камісіямі -- гэта адзін з эфектыўных метадаў прафілактыкі пажараў у жылым сектары, бо бяду лягчэй папярэдзіць, чым выправіць наступствы. Прафілактычныя гутаркі па бяспецы, а таксама рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў, выяўленых у ходзе абследавання домаўладанняў, адназначна прыводзяць да памяншэння пажараў, тым самым захоўваючы дабрабыт грамадзян.

Галоўнай задачай назіральных камісій з'яўляецца бяспека жыццядзейнасці грамадзян, асабліва тых, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Згуртаванасць у працы суб'ектаў прафілактыкі на сённяшні дзень дазваляе вырашыць любое пытанне, звязанае з бяспекай пражывання. Пры абследаванні домаўладанняў камісіямі вывучаюцца матэрыяльна-бытавыя ўмовы вяскоўцаў, спраўнасць ацяпляльных печаў, электраабсталявання і электрычнай праводкі ў дамах, праводзяцца інструктажы па правілах эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў і абсталявання. Асаблівая ўвага надаецца пытанням устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях. Калі маюцца факты парушэнняў бяспекі жыццядзейнасці, назіральнымі камісіямі адшукваюцца магчымасці аб аказанні дапамогі грамадзянам, якія жывуць у нястачы.

Яшчэ адным эфектыўным спосабам прафілактыкі пажараў у сельскай мясцовасці з'яўляецца правядзенне дваровых сходаў. Грамадзянам чарговы раз нагадваюць аб дзеяннях пры ўзнікненні пажару, парадку выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, а таксама неабходнасці абавязковай устаноўкі АПА, ну і, вядома ж, усім без выключэння ўручаюць памяткі на супрацьпажарную тэматыку.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть