Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Мазыр. Дайсці да кожнага
Візіты для абследавання жылля для гаспадароў домаўладанняў увайшлі ў норму. Але абследаваць мала. Папярэдзіць, выявіць, выправіць – гэта тры складнікі, на якіх трымаецца праца назіральных камісій Мазыршчыны.
Работкнікі МНС у складзе назіральных камісій па месцы жыхарства наведваюць адзінокіх і адзінока пражылых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.
На сённяшні дзень асаблівая ўвага надаецца стану пячнога ацяплення ў прыватных домаўладаннях. Любыя няспраўнасці падлягаюць ухіленню ў найкароткія тэрміны, таму што гаворка ідзе аб здароўі, а часам і жыцці людзей.
- Топку печы трэба спыняць не менш за за 2 гадзіны да сну. Каб пазбегнуць перакалі печы, тапіць яе лепш некалькі разоў у дзень патроху. Попел, дзындра і вугаль, выграбаныя з топак, неабходна праліць вадой і выдаліць у спецыяльна адведзенае месца. А вось тапіць печ з адчыненымі дзверцамі, сушыць і складаваць на печы, якая топіцца, адзенне і гаручыя матэрыялы катэгарычна забараняецца, - тлумачыць работнік МНС.
Таксама работнікі назіральнай камісіі звяртаюць увагу на ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, санітарны стан кватэр, бяспечныя ўмовы пражывання: спраўны стан электраправодкі, газавых пліт і г.д.