image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэчыца. Сцеражыцеся нядбайных курцоў!

856
Рэчыца. Сцеражыцеся нядбайных курцоў!

Статыстычныя дадзеныя МНС бягучага года кажуць што, як і раней, на лідзіруючых пазіцыях па прычынах узнікнення пажараў і гібелі людзей на іх застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні-гэта прычына цалкам залежыць ад свядомасці саміх грамадзян. А злоўжыванне спіртнымі напоямі разам з курэннем - падвойная рызыка і пагроза ўзнікнення пажару. Спрыяльныя ўмовы ўзнікнення пажару могуць апынуцца трагічнымі падзеямі для далейшага жыцця домаўладальніка, суседзяў, блізкіх. Тлеючы недакурак, трапляючы на пасцельныя прыналежнасці, праз 15 хвілін прыводзіць да пажару. У гэтым выпадку смяротную дозу прадуктамі згарання чалавек атрымлівае ўжо праз 3 хвіліны. Да таго ж, большасць такіх пажараў здараецца ноччу. Выяўленне пажару, як правіла, суседзямі, і паведамленне ў дзяжурную службу МНС паступае позна, калі дапамагчы ўжо не ўяўляецца магчымым.

Выпіў, прылёг на ложак, закурыў, заснуў. Пашанцавала, калі ачуўся на свежым паветры, выратаваны ратавальнікамі. А калі не, то ланцужок з трох слоў "выпіў-закурыў-заснуў" зноў замкнецца, забраўшы яшчэ адно бестурботнае жыццё.

Як паліць бяспечна (хоця бы для захаванасці вашага жыцця):

1. Ніколі не паліце ў ложку ці седзячы ў крэсле, тым больш, калі выпілі спіртное - у такім становішчы вельмі лёгка заснуць. А калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад недакурка можа загарэцца адзенне або мэбля;

2. Заўсёды старанна тушыце недакурак. Нават патушаныя недакуркі не кідайце ў скрыні з паперамі і іншымі гаручымі адходамі - яны могуць загарэцца. Недакуркі трэба складаць у бляшаную банку, напоўненую вадой. Забудзьцеся пра звычцы кідаць «бычкі» з лоджыі ці балкона;

3. Не выкарыстоўвайце ў якасці попельніцы папяровыя пакуначкі, скрынкі ад запалак або цыгарэт. Яны могуць лёгка загарэцца ад маленечкага вугольчыка;

4.Зачыняйце на балконе або лоджыі вокны, а таксама не захоўваеце там лёгкаўзгаральныя вадкасці. Часам прыбірацца і не ўладкоўваць на балконе склад - добрае рашэнне не толькі для аматараў мінімалізму;

4. Сачыце за тым, каб запалкі або цыгарэты не траплялі ў рукі маленькім дзецям.

5.Усталюйце пажарны апавяшчальнік, які дапаможа своечасова апавясціць вас аб пажары.

Але памятайце! Лепшы сродак засцерагчы сябе ад наступстваў тытуню - зусім кінуць паліць. Не забывайце, што недакуркі могуць стаць прычынай скалечаных жыццяў, паламаных лёсаў і спаленага дома.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть