image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Назіральныя камісіі "ў справе"

1027

З пачатку года ў Петрыкаўскім раёне адбылося 32 пажары, агонь забраў жыцці 5 чалавек. Адна з галоўных прычын гібелі людзей на пажарах - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення. А самая распаўсюджанная прычына, па якой адбываюцца пажары ў халодную пару года гэта няправільная эксплуатацыя ці прылада ацяпляльных прыбораў і печаў.

Члены назіральнай камісіі Конкавіцкага сельвыканкама пільную ўвагу надаюць дамам катэгарыраваных грамадзян і домаўладанням, якія атапліваюцца з дапамогай печаў.

У зоне ўвагі ратавальнікаў на гэты раз аказаліся вуліцы Цэнтральная, Смалоўскага, Садовая і Зялёная.

І па першым жа адрасе назіральную камісію чакаў непрыемны сюрпрыз. З першага позірку на печ стала зразумела, што з пажарнай бяспекай гаспадары не знаёмыя або зусім яе ігнаруюць. Дзверы печы, якая топіцца - адчынены, на прыдтопачным лісце, памеры, якога не адпавядаюць устаноўленым, сушацца дровы. Ды і выгляд самой печы пакідае жадаць лепшага.

- Ацяпляльны сезон даўно наступіў, а вы яшчэ не прывялі печ ў парадак. Вы ведаеце, што забаронена тапіць печ з расколінамі ў яе корпусе? Мяркуючы па тым, што дым выходзіць у памяшканне - комін вы не чысцілі. І пакажыце калі ласка спраўны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, - папрасіў інспектар МНС.

- Печ я адрамантую сёння ж, вось ужо прынёс гліну і пабел. А апавяшчальнік ёсць, але села батарэйка, - адказаў гаспадар.

Электрычная праводка таксама выклікала нараканні. З пазіцыі пажарнай бяспекі гэта патэнцыйная крыніца рызыкі. Спецыяліст службы выратавання даў час на ўстараненне парушэнняў пару дзён і сказаў, што на наступным тыдні сам прыйдзе і праверыць выкананне заўваг.

Былі і домаўладання, якія як здавалася "прасякнуты" цыгарэтным дымам.

- Курыць у ложку ўвогуле забаронена. Спадзяюся, што вы гэта ведаеце і разумееце. Па статыстыцы курэнне ў ложку, з'яўляецца адной з асноўных прычын узгаранняў, - нагадаў інспектар. 
На шчасце, агляд іншых домаўладанняў не выявіў сур'ёзных парушэнняў. Некаторым гаспадарам былі дадзены рэкамендацыі па ўстаноўцы яшчэ аднаго пажарнага апавяшчальніка або замене батарэйкі ў прыборы.
З усімі грамадзянамі была праведзена гутарка па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама ўручаны буклеты і памяткі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть