image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Карысны візіт ратавальнікаў!

770

Нечаканым сюрпрызам для дзетак з дзіцячага сада №109 горада Гомеля стаў прыход старшага інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гомельскага гарадскога аддзела па НС. 

Таму хутка адклаўшы ўсе свае справы, хлопцы занялі месцы за партамі і прыняліся ўважліва слухаць прадстаўніка МНС.

У гэты дзень маленькімі памочнікамі пры правядзенні мерапрыемства выступілі юныя ратавальнікі Ангеліна і Марыя, якія не толькі дапамаглі разабрацца сваім сябрам з небяспечнымі сітуацыямі «Рюкзачка бяспекі», але і сталі капітанамі каманд пад назвай 101 і 112. Спачатку хлапчукі і дзяўчынкі паспаборнічалі ў конкурсе «Бяспечны пазл», склаўшы які, даведаліся аб правілах бяспекі жыццядзейнасці ад галоўных герояў мультсерыяла «Чароўная кніга». Затым удзельнікі каманд навучыліся правільна выклікаць службу МНС, гучна прамаўляючы тэлефон службы выратавання і свой хатні адрас, а таксама паказалі свае веды па правілах бяспекі жыццядзейнасці з дапамогай гульні «Пытанне-адказ», перадаючы дзіцячы шлем ратавальніка. Праходзячы кожны конкурс, хлопцы вельмі стараліся і падтрымлівалі адзін аднаго. Таму, у завяршальным спаборніцтве «Бяспечны мяч» дзеткам трэба было прыкласці максімум намаганняў для таго, каб перамагчы, але і тут выхаванцы з пастаўленай задачай справіліся на «Ура!». У выніку перамагла - сяброўства!

Пасля чаго спаборніцкую атмасферу разбавіў пазнавальны мультсерыял "Чароўная кніга", а таксама ўручаныя размалёўкі «Урокі бяспекі» і яркія буклеты «Бяспечнае дзяцінства» ад МНС. Захапленню дзяцей не было мяжы!

Сумеснае фота і словы падзяк ад старэйшай групы дзіцячага сада №109 у адрас прадстаўнікоў МНС сталі вынікам займальна-пазнавальнага мерапрыемства!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть