image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Не лішнія веды!

923

Маштабнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» было праведзена на адкрытай пляцоўцы дзяржаўнай установы «Палаца культуры «Касцюкоўка».

Прадстаўнікі МНС, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, таварыства выратавання на водах і Гомельгаза арганізавалі для жыхароў мікрараёна сапраўднае свята пад назвай «Планета бяспекі». Спачатку атмасферу добрага настрою прысутным гасцям падарыў народны вакальны ансамбль "Спадчына", пад музыку якіх дзеці пусціліся ў скокі. Пасля выступлення творчага калектыву ўдзельнікам свята былі прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі па розных напрамках бяспекі жыццядзейнасці. Так, жыхары мікрараёна даведаліся ў гэты дзень пра тое, якія парушэнні ў печы могуць прывесці да пажару, што такое аўтаномны пажарны апавяшчальнік, адшукалі парушэнні на макеце кватэры, адрозненні на малюнку з мультсерыяла «Чароўная кніга», а таксама пазнаёміліся з пажарна-тэхнічным узбраеннем ратавальнікаў і прымяралі баявое адзенне. У сваю чаргу, прадстаўнікі Гомельгаза ў цікавай і даступнай форме расказалі дзецям пра правільнае і бяспечнае абыходжанне з бытавымі прыборамі, у прыватнасці, з газавым абсталяваннем і прадэманстравалі інструменты, якія яны штодня выкарыстоўваюць у сваёй рабоце. Таксама прадстаўнік АСВОД растлумачыў хлопцам правілы выратавання чалавека на вадзе і навучыў кідаць выратавальны канец Аляксандрава для аказання дапамогі чалавеку, які тоне. Кожны ўдзельнік акцыі ў гэты дзень атрымаў не толькі карысныя веды ад прадстаўнікоў МНС, БДПА, АСВОД і Гомельгаза, але і каштоўныя падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть