image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Акцэнт на бяспеку

359

Штогод у асенне-зімовы перыяд колькасць пажараў у жылых дамах павялічваецца ў разы. Прычынамі такіх вогненных здарэнняў часцей за ўсё з'яўляюцца парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, перагрузцы электрасеткі, а таксама звычайная чалавечая бестурботнасць.

У гэты перыяд работнікі Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС актывізавалі прафілактычную працу ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!». Асноўная частка працы праводзіцца ў сельскіх населеных пунктах.

Ратавальнікі  частыя госці ў сельскай мясцовасці. Пад іх увагай найбольш значныя аб'екты: крамы і месцы гандлю аўтакрам, аддзялення паштовай сувязі, ФАПы, сельвыканкамы, сельгаспрадпрыемства. Усюды работнікі МНС абнаўляюць супрацьпажарныя ўлёткі на інфармацыйных стэндах, гутараць з насельніцтвам.

Распавядаюць пра сітуацыю з пажарамі і гібеллю ад іх людзей у раёне і вобласці, рэкамендуюць сачыць за спраўнасцю прыбораў ацяплення, газавага і электраабсталявання, кантраляваць дзяцей. Заклікаюць грамадзян не курыць у ложку, а для асабістай бяспекі ўсталяваць у сваіх дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Таксама ратавальнікі, праязджаючы па вуліцах вёсак, з дапамогай гучнай прылад службовых аўтамабіляў заклікаюць сельскіх жыхароў выконваць правілы бяспекі.


Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть