image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Прафілактычная праца працягваецца

771

З мэтай папярэдзіць пажары і павысіць узровень бяспекі грамадзян работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць інструктыўна-тлумачальную працу ў жылым сектары.

Па-ранейшаму пры абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надаецца стану ацяпляльнага абсталявання і наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Першы адрас куды адпраўляюцца члены назіральнай камісіі ў аграгарадку Конкавічы становіцца дом па вуліцы Смалоўская. У ім пражывае сям'я, якая выхоўвае непаўналетняга дзіцяці. Бо, бяспека дзяцей  таксама пад кантролем пажарнай службы.

- Печ знаходзіцца ў Вас у неналежным стане, а хутка і зіма наступіць, - робіць першую заўвагу інспектар.

- Мы ўжо прывезлі гліны, і я сёння ўсё выпраўлю, заўтра можаце прыйсці і праверыць, - кажа гаспадар.

- Добра, абавязкова пракантралюем. Вы павінны разумець, што большасць пажараў у дамах адбываецца менавіта ў ацяпляльны перыяд. Прапальваць печ неабходна два-тры разы на дзень, а спыняць топку як мінімум за дзве гадзіны да сну. Так, а дзе ваш аўтаномны пажарны апавяшчальнік? - цікавіцца работнік МНС.

- Ой, ён зламаўся, - адказала гаспадыня.

- Сёння рамантуеце печ і купляеце апавяшчальнік. А заўтра мы прыйдзем да вас зноў і паглядзім як вы ўсё выправіце, - кажа кіраўнік справамі сельсавета.

Як правіла, большасць выяўленых парушэнняў носяць сістэмных характар: хтосьці не ведаючы, не прыбіў прыдтопачны ліст ці не ўсталяваў пажарны апавяшчальнік, а хтосьці з-за нядбалага стаўлення захламіў печ гаручымі матэрыяламі і не замяніў батарэйку. На шчасце, у астатніх наведаных домаўладаннях сур'ёзных парушэнняў спецыялісты не выявілі. Аднак нагадалі ўсім, што апавяшчальнік павінен ўсталёўвацца ва ўсіх жылых пакоях. Гэты прыбор рэагуе на задымленне, і падае магутны гукавы сігнал, які рабудзіць спячага чалавека і нават апавясціць аб гэтым здарэнні вашых суседзяў.

Кожнаму домаўладальніку спецыялісты службы выратавання ўручаюць буклеты з карыснымі і важнымі правіламі пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть