image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Юныя ратавальнікі зноў у лідарах

610

Па выніках абласной інтэрнэт-алімпіяды выхаванцы Мазырскага цэнтра юных пажарных заваявалі 19 дыпломаў, стаўшы лідарамі па колькасці ўзнагарод у Гомельскай вобласці.

- Задача алімпіяды-знайсці і падтрымаць здольных вучняў, дапамагчы ім развівацца ў галіне інфарматыкі. 356 хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй вобласці прынялі ўдзел у спаборніцтве і толькі 85 з іх былі адзначаны ўзнагародамі: 16 з іх-I ступені, 26-II ступені, 43-III ступені. Выхаванец нашага цэнтра Станіслаў Палын, вырашыў усе задачы на поўны бал і пакінуў ззаду ў турнірнай табліцы 355 супернікаў, - з гонарам распавёў кіраўнік секцыі спартыўнага праграмавання ДУА «Цэнтр юных пажарных» Аляксей Баруноў.

Чарговае папаўненне ў спісе дасягненняў цэнтра:

- дыпломы I ступені ў Станіслава Палын (1000 балаў), Цімафея Булаўка (853 бала), Рыгора Кошмана (788 балаў), Марыі Брыкульскай (758 балаў).

- дыпломы II ступені ў Івана Жукава (738 балаў), Андрэя Цімашэнка (738 балаў), Івана Ганчара (713 балаў), Канстанціна Вягеры (678 балаў), Ягора Круца (660 балаў), Аляксандра Ванюшкина (638 балаў), Аляксея Сузько (599 балаў), Ігара Бычыка (582 балы), Рамана Цалко (582 балы), Алега Кивлинаса (563 бала), Мікалая Гурына (562 бала).

- дыпломы III ступені заваявалі Дзмітрый Дубавец (537 балаў), Іван Кошман (443 балы), Максім Корчуганаў (418 балаў), Максім Шумак (374 балы).

Што тычыцца працы цэнтра юных пажарных, то з моманту заснавання ў 90-х гадах мінулага стагоддзя і па цяперашні час, на яго базе, разам з секцыяй спартыўнага праграмавання, дзейнічае яшчэ некалькі гурткоў. Тут хлопцы могуць не толькі вывучаць асновы бяспекі жыццядзейнасці, але таксама займацца авія- і судамадэляваннем. Прычым асноўны ўпор пры пабудове мадэляў робіцца на тэхніку МНС, большая частка якой збіраецца з магчымасцю радыёкіравання. Варта таксама адзначыць, што сабраныя дзіцячымі рукамі мадэлі не раз адзначаліся на конкурсах дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачамі дзяцей» і станавіліся прызёрамі не толькі абласнога, але і рэспубліканскага ўзроўняў. Па словах дырэктара цэнтра юных пажарных Аляксандра Баравіка, талент ёсць у кожным дзіцяці, таму галоўная задача вопытных педагогаў - убачыць яго і развіць у патрэбным кірунку.


Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть