image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. Бяспека ў кожны дом

780
Жыткавічы. Бяспека ў кожны дом

З мэтай кантролю падрыхтоўкі пячнога ацяплення да ацяпляльнага сезона, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, работнікі Жыткавіцкага раённага аддзела па НС праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы ў населеных пунктах Жыткавіцкага раёна.

У першую чаргу ратавальнікі акцэнтуюць увагу на наведванне домаўладанняў сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, такіх, як злоўжываюць спіртнымі напоямі, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя састарэлыя, сем'і, дзе дзеці прызнаны, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Падчас наведванняў асаблівую ўвагу работнікі МНС звяртаюць на стан ацяпляльных прыбораў, у тым ліку і электрычных, а таксама на наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у сваю чаргу пры выяўленні парушэнняў ратавальнікі даюць рэкамендацыі па прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан, а таксама раздаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС з патрабаваннямі нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.

Разам з тым, не застаюцца без увагі і пытанні бяспечнай уборкі тэрыторый домаўладанняў ад згаральнага смецця, дзе часцей за ўсё грамадзянамі не выконваюцца патрабаванні пажарнай бяспекі, што прыводзіць да распаўсюджвання агню на гаручыя канструкцыі розных будынкаў, а ў далейшым і да ўзнікнення пажару.

Пры пажары тэлефанаваць па нумары 101 або 112!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть