image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Цікавы і пазнавальныя заняткі па пажарна-выратавальнаму спорту

173

Сёння ў школьнікаў вялікі выбар цікавых і займальных секцый і гурткоў. Кожны можа выбраць занятак па душы. Для юных ратавальнікаў-пажарных функцыянуе ў Калінкавічах гурток па пажарна-ратавальнаму спорту, які з кожным годам карыстаецца ўсё большай папулярнасцю сярод навучэнцаў.

Гэты від спорту па-свойму цікавы і ўнікальны. Асабліва для вучняў, якія ў будучыні плануюць звязаць сваё жыццё з прафесіяй выратавальніка. Пажарна-выратавальны спорт заснаваны на ўменні і навыках выразна і зладжана дзейнічаць у экстрэмальнай сітуацыі. Яго трэніровачная праграма складаецца з комплексу розных прыёмаў, узятых з баявой падрыхтоўкі і практыкі ратавальнікаў. Заняткі па пажарна-ратавальнаму спорту зробяць школьніка стойкім, цягавітым, дапамогуць атрымаць мускульную сілу, ўстойлівасць да стрэсу, навучаць дзейнічаць вынікова і мэтанакіравана.

У Калінкавіцкім раёне праводзіцца вялікая праца па папулярызацыі пажарна-выратавальнага спорту і прафесіі выратавальніка сярод школьнікаў. На тэрыторыі гімназіі горада Калінкавічы і пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Калінкавічы рэгулярна праводзяцца трэніроўкі па пажарна-ратавальнаму спорту для юнакоў і дзяўчат. Тэарэтычныя заняткі, тэхніка ўздыму па штурмавой лесвіцы, пераадолення стометровай паласы з перашкодамі – гэта далёка не ўсё, што вывучаюць навучэнцы падчас заняткаў у секцыі па пажарна-выратавальным спорце.

Вядома ж, заняткі ў секцыі прыносяць і свае вынікі. Кожны год частку школьнікаў, якія займаюцца ў секцыі, выбіраюць для паступлення менавіта навучальныя ўстановы МНС.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть