image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Добруш. «Рыхтуй сані летам, а калёсы - зімой!»

1810

Пра падрыхтоўку печак, якія ўстаноўлены ў прыватных домаўладаннях, можна сказаць так - «Рыхтуй сані летам, а калёсы - зімой». Аднак часцяком усе парады ратавальнікаў загадзя паклапаціцца аб ацяпляльным абсталяванні і падрыхтавацца да халадоў не мае дзеянні. Але папярэдні ацяпляльны сезон адзначыўся васьмю пажарамі па прычыне парушэння эксплуатацыі пячнога ацяплення: у адных да ўзгарання прывёў перекал печы, у іншых выкарыстанне няспраўнай печы прывяло да бяды, а ў трэціх супрацьпажарная разделка пакінула без прытулку жыхароў.

Напярэдадні ацяпляльнага сезона, ратавальнікі Добруша наведваюць прыватныя домаўладання з мэтай папярэджання і прафілактыкі пажараў па прычыне не захавання эксплуатацыі пячнога ацяплення. Большасць грамадзян раёна сцвярджаюць, што ў гэтым годзе іх печка не падвядзе, і з гонарам адзначаюць, што ўжо падрыхтаваліся: і комін прачысцілі, і пабялілі «сваю прыгажуню», і расколін не знайшлі, якія трэба заладзіць.

Варта адзначыць, што статыстыка сведчыць аб тым, што узгарання па прычыне эксплуатацыі пячнога ацяплення адбываюцца ў дамах, дзе жывуць састарэлыя людзі. І прычына не толькі ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Старыя часта не могуць адрамантаваць пячное абсталяванне, па шэрагу прычын, а ўжо дарослыя дзеці не заўсёды знаходзяць час для прывядзення бацькоўскага прытулку ў бяспечны стан.

Гаспадарам домаўладанняў ратавальнікі настойліва рэкамендуюць распачаць усе меры засцярогі, што можа прывесці да ўзгарання. Бо кажучы аб захаванні правіл бяспекі эксплуатацыі печаў, можна сабраць «цэлы стос» парушэнняў: гэта і ложак, шчыльна прысунуты да сценкі печы або куча хламу, якая назапасілася не за адзін дзень, гэта і куча дроў складзеная ля печы, гэта і адсутнасць прадтопочнага лісту. Такі спіс парушэнняў досыць вялікі.

Прычын для узгарання шмат, таму ратавальнікі нагадваюць аб неабходнасці прывядзення ў парадак і паддашкавых памяшканняў. Бо, як правіла, там захоўваецца шмат усякага хламу, пачынаючы ад кніг да старой мэблі, а побач - комін, і нярэдка з расколінамі. Праявіце клопат, каб іскрынка не пакінула папялішча замест дома!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть