image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Сусрэча з юбілярам

982
Хойнікі. Сусрэча з юбілярам

Свой 60-гадовы юбілей адзначыў ветэран Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, маёр унутранай службы ў адстаўцы Півавараў Уладзімір Якаўлевіч.

Ад усяго калектыву выратавальникаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Сацура выказаў словы падзякі юбіляру за прафесіяналізм, праяўлены пры выкананні службовых абавязкаў, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, паспяховага ажыццяўлення ўсіх задум і ўручыў імянінніку каштоўны падарунак.

Уладзімір Якаўлевіч Півавараў – надзвычай сціплы чалавек. На радзіме, у Хойніках, ажыццявілася запаветная мара аб атрыманні спецыяльнай адукацыі: Уладзімір Якаўлевіч паступіў і паспяхова закончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча і ўвесь час да выхаду на пенсію нёс нялёгкую службу ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях ад пажарнага да намесніка начальніка аддзелу аператыўна тактычнай рабоце.

Пажарны – гэта сапраўды мужная прафесія. У заўсёднай гатоўнасці і трывозе праходзяць працоўныя будні. І калі здараецца экстранны выклік, у дзеянне прыходзяць, быццам гнуткая пружына, усе рэзервы фізічнай вынослівасці, кемлівасці і хуткасці.

Вядома, што змагацца з пажарамі, іншымі надзвычайнымі сітуацыямі даводзілася не кожны дзень. Як лічыць Уладзімір Якаўлевіч, гэта выдатна. Яму хочацца, каб гэтага ліха ніколі не ведалі людзі. Але каб у складаных абставінах дзейнічаць хутка і зладжана, трэба многа ведаць і ўмець. Вось чаму служба праходзіла і ў спакойныя дні напружана. І ў вучобе, і на практычных занятках Уладзімір Півавар імкнуўся быць першым. Такая ўжо ў яго натура. Складваць пажарную лесвіцу, вязаць вузлы, дзейнічаць дакладна і маланкава ўмеў ён у любых абставінах. Так было і ў красавіку 1987-га, калі Уладзімір Якаўлевіч Півавар на чырвонай машыне з пранізлівай сірэнай імчаў са сваёй камандай у зону адсялення, дзе непадалёку ад Пагоннага загарэліся тарфянікі. Трэба было ліквідаваць небяспечны ачаг. Тое, што тут павышаны радыяцыйны фон, не палохала, бо там, на Чарнобыльскай АЭС, ён быў у многа разоў большым.

Аб тым, што пабываў у 1986 годзе ў самым пекле Чарнобыльскай АЭС, калі гарэў чацвёрты блок, распавядае вельмі рэдка. Алеж праз 30 гадоў пасля аварыі, яе ліквідатар успамінае:

– Аб небяспецы тады не думалі, стаяла задача збіць імклівае полымя, якое пагражала смяротнай катастрофай не толькі нам, пажарным, але многім і многім людзям. Думаў пра месца будучай працы, бо аб вяртанні ў Чарнобыль размовы быць не магло: іх часць перавялі ў Выжгарад.

У той момант Уладзімір Півавараў прыняў цвёрдае рашэнне вярнуцца дамоў, у Хойнікі. Хаця тут яно ў многіх выклікала непаразуменне. Некаторыя сябры прама так і гаварылі ў вочы:
– Ну, ты і дзівак! Хіба мала радыяцыі нахапаўся? Трэба табе ехаць надалей ад зоны. Ён толькі пасмейваўся ў адказ на боязь за яго родных, блізкіх, знаёмых людзей. Уладкаваўшыся ў ваенізаваную пажарную часць горада Хойнікі, наадварот радаваўся, што можа быць побач з роднымі.

Уладзімір Якаўлевіч Півавараў стварыў добрую сям’ю, разам з жонкай Ірынай Дзмітрыеўнай выхоўваюць сына і дачку. І хочуць, каб на долю малодшага пакалення не выпадала тое, што давялося ўбачыць яму, яго бацькам і дзядам.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть