image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Вавёрка нагадвае - тушы недакурак!

416

Асноўнай прычынай пажараў і гібелі людзей на іх з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Толькі за 8 месяцаў гэтага года ў Гомельскім раёне адбылося 59 пажараў, 21 з якіх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. «П'яная» цыгарэта забрала жыццё аднаго мужчыны.

Каб прыцягнуць увагу насельніцтва да "такога роду» пажараў прапагандысты Гомельскага раённага падраздзялення МНС адправіліся ў мясцовыя гандлёвыя аб'екты продажу алкаголю і цыгарэт. І гэта не спроста, бо курэнне ў пары з алкаголем часцяком і прыводзіць да страты хаты ці нават смерці. Чалавек спажыўшы алкаголь не здольны ўспрымаць адэкватна рэчаіснасць, кантраляваць свае дзеянні. Вось і засынае з непатушанай цыгарэтай, ад якой спачатку загараюцца пасцельныя прыналежнасці, а потым і ўся маёмасць у хаце.

У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі МНС «Не чакай вавёрачку - тушы недакурак!» ратавальнікі Гомельскага раённага аддзела па НС размясцілі на прылаўках з алкагольнай прадукцыяй тэматычныя воблеры з вавёрачкай, а на бутэльках са спіртнымі напоямі некхенгеры, якія прымусяць задумацца грамадзян пра шкоду злоўжывання алкаголем і прызавуць курцоў выконваць правілы бяспекі.

Работнікі МНС не пакінулі без увагі і пад'езды жылых дамоў, дзе на паштовых скрынях размясцілі ўсім вядомую «вавёрачку».

- Што за вавёрачка да нас у госці прыйшла? - пацікавіўся праходзячы міма жыхар дома.

- Пухнаты звярок зазірнуў папярэдзіць бестурботных курцоў пра адказнасць за выкінуты непатушаны недакурак з вокнаў і балконаў, а таксама заклікаць быць асцярожнымі пры курэнні, заўсёды тушыць недакуркі, - растлумачыў інспектар МНС.

- Да, гэта патрэбная інфармацыя, хай ведаюць, што падвяргаюць небяспекі не толькі сваё жыццё, але і суседзяў - прокаментавала дзеянні працаўнікоў МНС жыхарка дома.

Ратавальнікі нагадваюць! Будзьце асцярожныя пры звароце з агнём. Адмоўцеся ад курэння ў ложку, а тым больш у стане алкагольнага ап'янення.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть