image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Вавёрачка навучыць кожнага

985

Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні -- асноўная прычына ўзнікнення пажараў у жыллёвым фондзе. Часта грамадзяне грэбуюць элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі і пакідаюць непатушаныя недакуркі або кладуцца спаць у ложак разам з цыгарэтай, што яшчэ горш. Таксама гэтая згубная звычка з'яўляецца адной з прычын узнікнення лясных пажараў, калі людзі, знаходзячыся на прыродзе, выкідваюць непатушаныя недакуркі ў сухую траву.

У сувязі з гэтым у месцах з масавым знаходжаннем людзей прапагандысты Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС працягваюць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з узнікненнем пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Нагадаць аб гэтай сур'ёзнай праблеме дапамагае ужо ўсім вядомая вавёрачка. Наглядна-выяўленчую прадукцыю з выявай звярка з інфармацыйна-прапагандысцкага брэнд–пакета «Не чакай вавёрачку -- тушы недакурак!" прапагандысты размясцілі на бачных месцах у аддзелах гандлю спіртнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі крам. Такім незвычайным спосабам ратавальнікі хочуць навучыць людзей тушыць за сабой недакуркі, дзе б яны не знаходзіліся: як у доме, так і на прыродзе. Таксама на інфармацыйных стэндах крамаў размясцілі папярэджанні ў выглядзе лістовак аб персанальнай адказнасці за непатушаны недакурак.

Усе грамадзяне прыйшлі ў крамы за рознымі пакупкамі, але атрымалі асабліва важнае – карысныя парады і веды па правілах бяспекі жыццядзейнасці ад прапагандыстаў МНС у выглядзе каляндароў з вядомым усім героем – «белачкой», якую чакаць не рэкамендуецца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть