image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Да школы гатовыя!

570

Усяго некалькі дзён засталося да завяршэння выдатнай пары года - лета, разам з якім да свайго завяршэння падыдуць і летнія канікулы. Але дзеці не хвалююцца, бо іх чакае школа, а гэта бура новых эмоцый: першы званок, кветкі, любімыя настаўнікі і, вядома ж, сябры з якімі проста не трываецца падзяліцца ўражаннямі ад трох цёплых летніх месяцаў!

Напярэдадні новага навучальнага года, гомельскія выратавальнікі наведалі дома сямейнага тыпу і Гомельскі гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе ў прамым сэнсе слова сабралі рабят у школу, падарыўшы ім усё самае неабходнае для навучання. А хлопцы, якія пойдуць, першы раз у першы клас з рук ратавальнікаў атрымалі заплечнікі са школьнымі прыладамі. Таксама апроч падарункаў гомельскія прапагандысты правялі прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі, нагадаўшы ім нумары выкліку экстраных службаў, правілы дзеянняў пры пажары і посредствам мультсерыяла пра бяспеку «Чароўная кніга» навучылі, як не патрапіць у надзвычайныя сітуацыі. Пасля правільных адказаў на пытанні да хлопцаў у госці зазірнулі тыя самыя героі мультфільма, якіх дзятва сустрэла апладысментамі, і нават навучылі непаслухмянага «Ваўка» жыццёва важным правілам бяспекі. Але на гэтым мерапрыемства не скончылася, бо рабят на вуліцы чакала вялікая чырвоная пажарная машына, якую з усмешкамі на тварах у адразу пачалі вывучаць дзеткі. На пытанне Дашы: «А мы будзем на ёй катацца? На пажарнай цыстэрне?», ратавальнікі не маглі даць адмоўны адказ, і праз некалькi хвілін пачалі катаць хлопцаў па тэрыторыі ўстановы.

У завяршэнні мерапрыемства іскрэнне і цёплае «Дзякуй!» прагучала ў адрас ратавальнікаў, як ад дзяцей, так і ад работнікаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, за падарункі і добры настрой. Ратавальнікі, прыняўшы словы падзякі, былі ўпэўненыя, што хлопцы сапраўды гатовыя ісці ў школу, бо ў іх за плячыма не толькі партфелі, але і багаж ведаў аб правілах бяспекі!

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть