image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Пераканаць жыць у бяспецы

1148

Ратавальнікі прынялі ўдзел у прафілактычным мерапрыемстве, накіраваным на фарміраванне законапаслухмяных паводзін і ладу жыцця, прышчаплення духоўных каштоўнасцей асобам, якiя ажыццяўляюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін, стаяць на прафілактычным уліку і злоўжываюць спіртнымі напоямі. 

Сустрэча прайшла ў актавай зале Рагачоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Перад аўдыторыяй выступіў прадстаўнік духавенства, памочнік пракурора і першы намеснік начальніка Рагачоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Шрамаў.

- Цяпер перыяд летніх канікул і сезон падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года, таму асноўны ўпор у прафілактычнай рабоце мы робім на дзяцей і іх бацькоў, - растлумачыў намеснік начальніка Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС Яуген Шрамаў. - Але, пра асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, мы ніколі не забываем: гутарым з імі, пераконваем быць пільнымі і берагчы свае жыцце.

Яўген Шрамаў прывёў грамадзянам прыклады трагічных пажараў гэтага года, распавёў пра распаўсюджаныя прычыны пажараў і як іх пазбегнуць. Для нагляднасці прысутным прадэманстравалі прафілактычны відэафільм, раздалі тэматычныя памяткі.

Прапагандыст Рагачоўскага раёна звярнуў увагу на тое, што некаторыя людзі, якія знаходзяцца ў зале, пражываюць з маленькімі дзецьмі, і што адказнасць за захаванне правілаў бяспекі ў жылым доме ўзрастае шматкроць.

 - Беражыце дзяцей! - заклікаў Рагачоўцаў старшы інспектар прапаганды МНС раёна.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть