image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Папярэдзіць і перасцерагчы ад бяды!

702

У Жлобінскім раёне, у рамках актывізацыі работы па папярэджанні ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гібелі людзей, работнікі раённага падраздзялення МНС праводзяць рознабаковую інфармацыйна-тлумачальную працу з насельніцтвам па выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце.

"Добры дзень, хачу нагадаць вам, што неасцярожнае абыходжанне с агнём пры курэнні і асабліва ў нецвярозым стане, - адна з асноўных прычын пажараў і гібелі на іх людзей у раёне", - звярнулася да грамадзян на аўтавакзале прапагандыст раённага падраздзялення МНС. Праз ведамасны радыёвузел аўтавакзала работнік МНС заклікала гараджан і сельскіх жыхароў выконваць элементарныя правілы бяспекі ў побыце, быць уважлівымі пры абыходжанні з агнём пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках, не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду і не паліць у ложку.

Не засталіся без увагі і сельскія жыхары. Сумесна з Рагачоўскім раённым спажывецкім таварыствам работнікі МНС выехалі з аўтамагазінам у населеныя пункты: Новікі, Завадное, Вязок і Малевіцкая Рудня, для правядзення гутаркі з сельскімі жыхарамі аб бяспецы. Ратавальнікі распавялі пра пажары, якія адбыліся з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення, рэкамендавалі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў домаўладаннях, а для замацавання атрыманай інфармацыі сярод прысутных распаўсюджвалі брашуры і буклеты.

Выкарыстоўваючы гучнагаварыльную прыладу, работнікі МНС нагадалі мясцовым жыхарам аб своечасовым рамонце пячнога ацяплення і электраабсталявання, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, а таксама агучылі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС працягваюць актыўна знаёміць жыхароў раёна з інфармацыйна – прапагандысцкай кампаніяй «Не чакай вавёрачку-тушы недакурак!", якая накіравана на зніжэнне колькасці пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і гібелі людзей на іх. Так, ратавальнікі ў месцах продажу алкагольнай і нікацінавай прадукцыі размяшчаюць тэматычныя воблеры і некхенгеры, абнаўляюць інфармацыйныя стэнды па пажарнай бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть