image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Бяспечны адпачынак ля вады

818

У жніўні месяцы гарачае надвор'е не пакідае тэрыторыю Беларусі і таму для многіх жыхароў раёна адпачынак ля вады з'яўляецца найбольш прывабным і даступным. А каб адпачынак прайшоў бяспечна і без трагедый на вадзе, ратавальнікі раённага падраздзялення МНС сумесна з прадстаўнікамі таварыства выратавання на водах праводзяць рэйды ў месцах купання і нагадваюць адпачывальнікам аб важнасці захавання асноўных правілаў бяспекі на вадзе.

Так, рэйдавая група наведала возера «Асалада», Данілаўскае возера і вадасховішча «Бабруйкаўскае». Ратавальнікі чарговы раз нагадалі дарослым быць асцярожным, адпачываючы ля вады, не купацца на неабсталяваных пляжах і ні ў якім разе не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення. Бацькам неабходна пільна назіраць за сваімі дзецьмі, калі яны гуляюць на беразе, не выпускайце іх з выгляду. Таксама работнікі АСВОД патлумачылі, як бяспечна паводзіць сябе на вадзе і што рабіць, калі чалавек пачаў тануць.

«Да асноўных прычынах няўдалага, а часам сумнага адпачынку можна аднесці бестурботнасць грамадзян, парушэнне правілаў паводзін на вадзе. У большасці выпадкаў надзвычайнага здарэння адбываюцца падчас распівання спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый. Ужыванне алкаголю і адпачынак ля вады часта становяцца прычынай гібелі людзей», - распавёў аб асноўных прычынах гібелі на вадзе старшыня раённай арганізацыі АСВОД Мікалай Засінец.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть