image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Маніторынг уборачнай кампаніі

146

У цяперашні час ідзе адна з адказных сельскагаспадарчых кампаній ‒уборка ўраджаю. Бяспека пры правядзенні такіх работ павінна быць на першым месцы. Абавязак кожнага сельскага працаўніка, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў ‒ своечасова і без страт прыбраць вырашчаны ўраджай, зберагчы яго ад агню.

У мэтах папярэджання пажараў у перыяд уборачнай страды работнікамі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС праводзяцца маніторынгі стану пажарнай бяспекі месцаў перапрацоўкі і захоўвання збожжа, а таксама сельгастэхнікі, якая задзейнічана на ўборцы ўраджаю.

Наведваючы гэтыя аб'екты, ратавальнікі акцэнтуюць увагу на наяўнасці і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, наяўнасці прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікі і яе забяспечанасці вадой, абсталявання тэхнікі спраўнымі іскрагасіцелямі, захаванні супрацьпажарнага рэжыму, своечасовай ачыстцы тэрыторыі, прылеглай да будынкаў складоў, а таксама мінералізаваных палос, спраўнасць крыніц вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння.

З аграрыямі праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы, падчас якіх ратавальнікі нагадваюць аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, распавядаюць аб неабходнасці пастаяннага кантролю за станам збожжаўборачнай тэхнікі.

Галоўная задача для работнікаў МНС ‒ не пакараць, а не дапусціць узнікнення надзвычайнай сітуацыі і прычынення матэрыяльнай шкоды.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть