image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Жыхарам Цэнтральнага раёну на заметку!

610

На сённяшні дзень у горадзе Гомелі колькасць пажараў значна павялічылася ў параўнанні з 2020 годам. Толькі ў Цэнтральным раёне за бягучы перыяд адбылося 19 пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. Віной таму стала нядбайнае стаўленне грамадзян да выканання правілаў пажарнай бяспекі ў сваiм жыллi.

Таму ў гэты перыяд прапагандысты Гомельскага гарадскога аддзела па НС асаблівы акцэнт зрабілі на прафілактыку ўзнікнення пажараў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна. Так, на вуліцы Сялянскай каля дома №26 з жыхарамі бліжэйшых дамоў быў праведзены дваровай сход. Пачаўшы гутарку з давядзення аператыўнай абстаноўкі па пажарам і гібелі людзей на іх, інспектары сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю плаўна перайшлі да галоўных прычын, якія спрыяюць іх узнікненню.

«Неасцярожнае абыходжанне з агнём, выкінутая ў скрыню непатушаная запалка, пакінутая без нагляду свечка, кінуты з балкона непатушаны акурак, курэнне ў ложку, пакінутыя без нагляду, уключаныя ў электрасетку электрапрыборы - усё гэта можа прывесці да сумных наступстваў, - дадаў работнік МНС, - таму вельмі важна ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі».

Затым увазе грамадзян быў прадстаўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Распавёўшы пра тое, для чаго дадзены прыбор прызначаны, дзе і як ён павінен быць усталяваны, а таксама прадэманстраваўшы гук, які ён выдае падчас задымлення - прымусіла жыхароў дамоў канчаткова пераканацца ў неабходнасці яго ўстаноўкі ў сваіх кватэрах.

Далей з прысутнымі былі разгледжаны парушэнні на макеце кватэры, кожнае з якіх было даслоўна «разабрана» на прадмет пажарнай небяспекі і прадэманстраваны ўсе карысныя якасці і ўласцівасці мабільнага прыкладання «МНС Беларусі Дапамога побач».

Завяршальным момантам сустрэчы стала ўручэнне буклетаў з карыснай інфармацыяй ад МНС.

У дадатку да папярэджання пажараў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна стала размяшчэнне сацыяльнай рэкламы брэнд - пакета «Не чакай вавёрачку - тушы акурак!» у месцах рэалізацыі спіртных напояў, на стэндах, а таксама на паштовых скрынях шматкватэрных жылых дамоў.

МНС нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі. Памятайце, што ад гэтага залежыць Ваша жыццё, жыццё вашых блізкіх і захаванасць маёмасці. У выпадку пажару ня панікуйце і тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть