image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Тактыка-спецыяльныя заняткi у дзіцячай бальніцы

610

Па ўмовах заняткаў пажар адбыўся ў сястрынскім пакоі на другім паверсе, у выніку чаго умоўным агнём быў адрэзан ад шляхоў эвакуацыі адзін пацярпелы. Патрабавалася эвакуацыя людзей з будынка бальніцы.

Падраздзяленні МНС правялі ацэнку абстаноўкі, абследавалі ўсе памяшканні і арганізавалі тушэнне пажару. Праца праводзілася ў складзе звёнаў газадымаахоўнай службы з адначасовым тушэннем ўмоўнага пажару і эвакуацыяй людзей з будынка. Пацярпелы быў выратаваны і перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

- У ходзе заняткаў праведзена практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі, праверана гатоўнасць персаналу і членаў добраахвотнай пажарнай дружыны да дзеянняў пры ўзнікненні пажару, - растлумачыў намеснік начальніка Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС Мікалай Мажэйка. - У завяршэнні праведзены дэталёвы разбор дзеянняў з удзельнікамі.

Вынік заняткаў - супрацоўнікі Рагачоўскай дзіцячай бальніцы і ратавальнікі Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС гатовыя да ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый на тэрыторыі аб'екта.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть