image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лельчыцы. Жылы сектар на асаблівым кантролі

234

Работнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычную працу ў жылым сектары.


У сувязі са складанай аператыўнай абстаноўкай з пажарамі  і гібеллю на іх грамадзян работнікамі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актывізавана пажарна-прафілактычная праца ў жылым сектары.

Пад пільнай увагай ратавальнікаў застаюцца домаўладанні, у якіх пражываюць адзінокія і самотна пражываючыя грамадзяне,  схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі асобы, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей. Так, на выхадных у населеных пунктах Прыбалавічы, Мілошавіч, Тонеж і Баравое ратавальнікі правялі адпрацоўку жылога сектара, падчас якой наведаны домаўладанні розных катэгорый грамадзян. Работнікі аддзела асаблівую ўвагу надавалі стану ацяпляльных і ацяпляльна-варачных печаў, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Нагадалі жыхарам домаўладанняў асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце, заклікалі бацькоў сачыць за дзецьмі, не пакідаць адных без нагляду, спыняць свавольства з агнём. Таксама ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” нагадалі дзецям і іх бацькам аб асновах бяспекі ў перыяд летніх вакацый.

Не засталіся па-за ўвагай і малыя населеныя пункты, у якіх выратавальнікі пры дапамозе прылады, якая падае гучны звукавы  сігнал,  апавясцілі насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама правялі сельскія і дваровыя сходы грамадзян.

Таксама падчас наведвання домаўладанняў жыхарам сельскай мясцовасці былі ўручаны тэматычныя памяткі і ўлёткі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть