image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Добруш. Бяспечныя гульні

729

Як вядома, дзеці вельмі любяць гульні і не здагадваюцца пра тое, што менавіта з дапамогай гульняў яны пазнаюць свет. Гульня - гэта інстынктыўны спосаб атрымання і развіцця навыкаў людзьмі, менавіта такое вызначэнне дае Вікіпедыя. Добрушскія прапагандысты, гуляючы з дзецьмі, імкнуцца прышчапіць навыкі бяспечных паводзін у побыце і развіць веды ў галіне пажарнай бяспекі.

Напрыклад, праз «Джэнга бяспекі», кожная дэталь якой змяшчае выказванні для непасед, дзеці вывучаюць правілы бяспекі жыццядзейнасці. Так, з дапамогай няхітрых надпісаў хлопцы даведаліся, што ў ратавальнікаў два прафесійныя святы. А вось надпіс «Юны выратавальнiк» хлапчукам і дзяўчынкам быў добра знаёмы, бо з гэтым пазнавальна-гульнявым часопісам аб бяспецы жыццядзейнасці дзеці ўдзельнічаюць у розных конкурсах і віктарынах. Вось так, чытаючы выразы разам з ратавальнікамі, хлапчукі і дзяўчынкі паўтараюць правілы бяспекі.

Дзеці вельмі любяць рухомыя гульні, розныя эстафеты і спаборніцтвы. У эстафеце «Бяспека» малыя адчуваюць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, бо баеўка і каска з'яўляюцца неад'емнымі атрыбутамі пажарных і выклікаюць захапленне ў дзяцей.

Вось так весела і непрыкметна работнікі Добрушскага аддзела па надзвычайных сітуацыях прышчапляюць хлапчукам і дзяўчынкам раёна бяспечныя паводзіны падчас вакацый, вывучаюць дзеянні падчас пажару, паўтараюць з хлопцамі тэлефоны службы выратавання і што рабіць калі грымнула навальніца.

Дзеці - гэта наша будучыня! І наша задача прышчапіць дзецям навыкі бяспечных паводзін і ведаў бяспекі жыццядзейнасці, для таго каб у дзяцей была бяспечная і шчаслівая будучыня!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть