image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калiнкавiчы. Адпачынак на прыродзе з ноткамi бяспекi

618

Сезон шашлыкоў у самым разгары, наперадзе яшчэ шмат гарачых летніх дзён. Як вядома, пікнік на прыродзе ці адпачынак на дачы рэдка абыходзяцца без духмянага, смажанага на вуглях мяса. Таму ў летні перыяд адным з папулярных тавараў у насельніцтва становіцца драўняны вугаль.

Каб у чарговы раз нагадаць грамадзянам аб неабходнасці выканання правіл бяспечных паводзін, Калінкавіцкія ратавальнікі размясцілі прафілактычную інфармацыю на ўпакоўках з драўняным вуглём. Маляўнічыя налепкі з нумарам службы выратавання, а таксама заклікамі не пакідаць касцёр без нагляду і не выпальваць сухую траву адразу прыцягнулі ўвагу пакупнікоў.

3.jpg

– Гэтая інфармацыя ніколі не бывае лішняй. Маляўнічыя налепкі мы ўбачылі здалёку і адразу ж звярнулі на іх увагу, – дзяліліся сваімі ўражаннямі з старшым інспектарам прапаганды пакупнікі.

2.jpg

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ўпэўнены, купіўшы «бяспечны вугаль» кожны абавязкова ўспомніць аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі, а таксама нумар службы выратавання.


 

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть