image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Каб не здарылася бяда-ведай, якая небяспечная вада

582

Бяспечны адпачынак - адна з самых актуальных тэм летам. Асабліва, калі гэты адпачынак актыўны і спалучаны з воднай стыхіяй. І ў летні перыяд праблема гібелі дзяцей на вадаёмах з'яўляецца самай актуальнай. Як зрабіць летнія канікулы ў жыцці дзяцей бяспечнымі і запамінальнымі, ведаюць ратавальнікі.

Каб не дапусціць няшчасных выпадкаў і гібелі людзей на вадаёмах, прапагандысты Жлобінскага раённага падраздзялення МНС сумесна са старшынёй раённага таварыства выратавання на водах арганізавалі працу навучальных пляцовак на базе Малевіцкай сельскай бібліятэкi-клуба.

Ратавальнікі пагутарылі з дзецьмі і распавялі ім аб правілах бяспечных паводзін на вадаёмах: выбіраць для купання бяспечныя, а лепш спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы; не ўваходзіць у ваду або ныраць ва ўзбуджаным, разгарачаным стане, пасля фізічнай нагрузкі; пры заплывах умець правільна разлічваць свае сілы; не плаваць на аўтамабільных камерах. Ветрам ці цячэннем іх можа аднесці далёка ад берага.

Падчас мерапрыемства работнікі МНС навучылі дзяцей самым важным правілам бяспекі жыццядзейнасці, растлумачылі небяспеку гульняў з агнём. Дзеці дзяліліся з ратавальнікамі сваімі ведамі ў пытаннях бяспекі, вучыліся правільна выклікаць экстраныя службы.

Падчас мерапрыемства дзеці пагутарылі з героем навучальнага мультсерыяла "Чароўная кніга", даведаліся аб мабільным дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач", з дапамогай якога можна знайсці выхад з розных надзвычайных сітуацый, аказаць першую медыцынскую дапамогу. Таксама школьнікі даведаліся, як пасябраваць з часопісам "Юны выратавальнік" і прыняць удзел у розных конкурсах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і дарослыя.

- Бацькі! Вы павінны разумець, што, колькі б не было гадоў дзіцяці, будзь ён дашкольнік ці школьнік, ён не павінен знаходзіцца без нагляду дарослых, - звярнуліся да бацькоў ратавальнікі. - І менавіта вы абавязаны размаўляць з дзецьмі аб усім, што можа адбыцца, папярэдзіць аб небяспецы і растлумачыць, што невыкананне правілаў паводзін на вадзе можа прывесці да трагічнага зыходу.

Бяспека кожнага залежыць толькі ад нас саміх. Добрага ўсім адпачынку на пляжах і вадаёмах!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть