image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Акцэнт на бяспеку

541

Штотыдзень назіральныя камісіі, у склад якіх абавязкова ўваходзіць прадстаўнік раённага аддзела па НС, абыходзяць дамы грамадзян у райцэнтры і сельскіх населеных пунктах з мэтай папярэджання пажараў і іншых непрадбачаных сітуацый.

 - Уся праца назіральных камісій накіравана, у першую чаргу, на своечасовае выяўленне недахопаў, якія ствараюць пагрозу бяспецы жыцця людзей з наступным абавязковым іх ліквідацыяй, - падзяліўся дэталямі прафілактычнай працы Ігар Бычкоўскі, першы намеснік начальніка аддзела.

- Мы абследуем адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, шматдзетныя сем'і, а таксама адрасы, у якіх пражываюць асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Нагадваем людзям правілы пажарнай бяспекі.

На жаль, не ўсе грамадзяне клапоцяцца аб уласнай бяспецы і бяспецы сваіх блізкіх. Многія па халатнасці або няведанні дапускаюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што часцяком прыводзіць да непапраўных наступстваў. З мэтай выявіць факты, якія прадстаўляюць пагрозу для жыццядзейнасці чалавека, спрыяць іх ліквідацыі і адпраўляюцца ў рэйды назіральныя камісіі.

  Асноўная задача - не толькі выявіць фактары рызыкі, якія могуць прывесці да непрыемнасцяў, але дастукацца да кожнага і высветліць, хто мае патрэбу ў дапамозе. Галоўнае - своечасова папярэдзіць і не дапусціць надзвычайных сітуацый.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть