image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Давесці, навучыць і падказаць!

484

У Гомельскім раёне актыўна праводзіцца прафілактычная праца з насельніцтвам па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. У населеных пунктах праводзяцца сельскія сходы грамадзян, а таксама гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый Гомельскага раёна, у якіх прымаюць удзел кіраўніцтва Гомельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У сваіх выступах работнікі МНС асаблівую ўвагу надаюць асноўным прычынам узнікнення пажараў, прыводзяць прыклады трагедый, якія адбыліся ў Гомельскім раёне. Прысутным нагадваюць аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, на працоўным месцы, аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду і аб забароне выпальвання сухой расліннасці. Таксама ратавальнікі распавядаюць аб важнасці і правілах ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», аб карыснай інфармацыі, якая маецца ў дадзеным дадатку, а таксама аб наяўнай магчымасці выклікаць выратавальнікаў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі непасрэдна праз само прыкладанне.

Пры кожнай сустрэчы грамадзянам дэманструюць тэматычныя навучальныя відэафільмы і ўручаюць тэматычныя памяткі, у якіх змяшчаецца важная інфармацыя аб бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть