image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Навядзіце парадак у летні сезон

633

У складзе назіральнай камісіі пры Конкавіцкім сельскім выканаўчым камітэце была праведзена пажарна-прафілактычная работа, накіраваная на прафілактыку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жылым фондзе грамадзян. Пры правядзенні абследванняў акцэнт быў зроблены на выяўленне парушэнняў правіл пажарнай бяспекі і прыняцця мер для іх выпраўлення.-– У кожным домаўладанні былі правераны наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама наяўнасці ў іх батарэек, Так, у ходзе рэйду ў большасці хат батарэйкі прысутнічалі, аднак тэрмін іх дзеяння даўно ўжо мінуў, - адзначыла спецыяліст службы выратавання.

У шматдзетнай сям'і ў аграгарадку Конкавічы па вуліцы Кальцавой інспектар МНС зрабіў заўвагі маці і пакінуў рэкамендацыі: неабходна прыбіць прадтопачны ліст перад печчу, павесіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік і замяніць у ім элемент пітання.

– Хацелася б нагадаць пра адміністрацыйную адказнасць у выпадку, калі дзеці застаюцца без нагляду.

- А вось у жыхара пасёлка па вуліцы Цэнтральная былі відавочныя праблемы з печчу, якая патрабуе тэрміновага рамонту. Неабходна заладзіць расколіны ў корпусе печы, пабяліць яе, прыбіць прадтопачны ліст, а ў некаторых месцах і зусім правесці капітальны рамонт. Да ацяпляльнага сезона часу дастаткова, - нагадала інспектар.

Назіральная камісія дала час на устраненне выяўленых парушэнняў да восені, выкананне якіх знаходзіцца на строгім кантролі членаў камісіі.

У час рэйду аглядавай камісіі інспектар аддзела па надзвычайных сітуацыях уручыла кожнаму жыхару каляровыя буклеты, дзе прапісаны правілы пажарнай бяспекі. Усім грамадзянам спецыяліст нагадала нумары службы выратавання «101» або «112» і алгарытм дзеянняў у выпадаку узнікнення надзвычайнай сітуацыі.



Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть