image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Юныя ратавальнікі памераліся сіламі

385

Традыцыйна май месяц для юных ратавальнікаў з'яўляецца адным з самых важных у годзе. У гэты час для іх праходзіць знакавая і важная падзея - раённы злёт атрадаў юных ратавальнікаў-пажарных. Хлопцы гарадскіх і вясковых школ сустракаюцца паміж сабой і аспрэчваюць званне лепшых юных ратавальнікаў раёна.

У гэты дзень, удзельнікі злёту спаборнічалі ў конкурсах «Агляд строю», «Знаўцы АБЖ», «Баявое разгортванне», «Медыцына», «Дартс», «Арганізацыя мая», у кожным з якіх юным выратавальнікам трэба было праявіць свае лепшыя «байцоўскія» якасці, інтэлектуальныя здольнасці, творчы патэнцыял, фізічную спрытнасць.

Першым выпрабаваннем для юных выратавальнікаў стаў конкурс «Агляд строю». Камандам трэба было прадэманстраваць майстэрства ў праходжанні страявым крокам, выкананне каманд камандзіра атрада, выкананне страявой песні і крычалкі.

Другім выпрабаваннем стаў конкурсы «Знаўцы АБЖ» і «Медыцына». Хлопцам на працягу дваццаці хвілін трэба было адказаць на 30 пытанняў па бяспецы жыццядзейнасці і гісторыі пажарнай справы, а таксама правільна аказаць першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу. У конкурсе «Баявое разгортванне» школьнікі дэманстравалі свае ўменні, хуткасць і спрыт у апрананні баявога адзення выратавальніка і тушэнні ўмоўнага пажару.

Далей конкурсная праграма працягнулася ў актавай зале, дзе хлопцам прадставілася магчымасць праявіць сябе з творчага боку. У ходзе конкурсу юныя ратавальнікі спявалі, танцавалі, разыгрывалі сцэнкі, расказвалі правілы бяспекі.

Суддзям у гэты дзень прыйшлося не менш цяжка, бо каманды ішлі ад конкурсу да конкурсу шчыльнай групай і практычна на апошніх конкурсах разыграліся прызавыя месцы. Такім чынам, I месца дасталася камандзе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Ельска», II месца заняла каманда ДУА «Ельская раённая гімназія», III месца ў каманды ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Ельска», якой не ўдалося падняцца на адну прыступку вышэй п'едэстала гонару толькі па дадатковых паказчыках.

Пераможца і прызёры раённага злёту ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть