image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва.Узнагародзілі за адвагу і мужнасць

1411

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта старшыня райвыканкама Анатоль Гапонік выразіў шчырую падзяку жыхарам аграгарадка Дуравічы Анатолію Харытоненку, Андрэю Дорахаву і Александру Цеставу за ўчынак, спалучаны з рызыкай для жыцця. 26 сакавіка бягучага года яны, рызыкуючы сваім жыццём, з палаючага дома вынеслі бабулю, тым самым выратавалі ёй жыццё.

Кіраўнік раёна ўручыў маладым людям Падзячныя лісты райвыканкама за мужнасць і грамадзянскую свядомасць, праяўленыя пры выратаванні людзей на пажары, а таксама памятныя падарункі -- універсальныя наборы інструментаў.

"Прыйсці на дапамогу іншаму чалавеку, рызыкуючы сабой, зможа не кожны. Гэты ўчынак годны сапраўднага мужчыны і заслугоўвае павагі і пашаны", - адзначыў старшыня райвыканкама падчас цырымоніі ўшанавання герояў.

Акрамя таго, словы падзякі і ўдзячнасці гучалі ў адрас не толькі хлопцаў, але і тых, хто выхаваў іх мужнымі і смелымі людзьмі, здольнымі ў складанай і рызыкоўнай сітуацыі працягнуць руку дапамогі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть