image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Добруш. Бяспечныя прыклады

1213

- Ух ты! Да нас госці прыйшлі! Гэта МНС! - з такімі захопленымі словамі сустрэлі інспектараў прапаганды Добрушскага аддзела па НС маленькія наведвальнікі дзіцячага садка.

Бо малянят прыцягваюць новыя цацкі і разнастайныя прадметы, тое, што прывезла Алена Багамазава, не засталося незаўважным.

- Мы будзем гуляць? - спыталі дзеці, - Так, зараз мы з Вамі пагуляем небяспечна-бяспечна, - адказала інспектар сектара прапаганды Алена. Малышы прыняліся весела і гучна адказваць на пытанні па бяспецы паводзін у побыце на вуліцы. За свае адказы дзяўчынкі і хлопчыкі атрымлівалі карцінкі з выявай машын: у кагосьці была намалявана вялікая пажарная машына, у кагосьці машына міліцыі.

- У мяне вось якая машынка, а ў мяне вось якая, а ў мяне таксама такая, - дзяліліся паміж сабой маляняты, - А гэта нам? Што мы будзем рабіць далей? - спыталі дзеці.

Каб замацаваць веды пра выклікі экстраных службаў, у наступным заданні хлопцы і дзяучаты паклалі свае карцінкі з машынкамі каля тых нумароў тэлефонаў, размешчаных на стульчыках, насупраць, па нумарах тэлефонаў якіх калі набраць прыедзе менавіта гэтая машынка. Аднак, галоўнае не проста ведаць, а навучыць дзяцей выклікаць выратавальнікаў, таму наступным крокам стала - правільны выклік ратавальнікаў, знайшоўшы патрэбныя лічбы на тэлефоне, навучылі малых, што трэба паведаміць дыспетчару ў выпадку пажару. А затым пагулялі ў гульню «Дзеянні пры пажары», з дапамогай якой маленькія гарэзы засвоілі, што ні ў якім разе нельга хавацца і панікаваць.

Таксама, разам з інспектарам дзяўчынкі з задавальненнем збіралі пазлы з героямі «Чароўнай кнігі МНС», якія паказалі сваім малюнкам небяспечныя месцы для гульняў, каб перасцерагчы маленькіх дзяцей ад бяды. На такіх немудрагелістых прыкладах пастараліся паказаць, што трэба быць асцярожнымі, а разам з невялікімі памяткамі, у якіх з бацькамі яны змогуць паўтарыць усё тое, чаму іх сёння навучылі, пакінулі малышам пазітыўныя эмоцыі і веды аб пажарнай бяспекі і бяспечным паводзінам.

Няхай гэтыя прыклады выканання правілаў бяспекі навучаць і зберагуць малых!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть