image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Я б выратавальнікам пайшоў, хай мяне навучаць!

177

Праходзячы міма пажарных аварыйна-выратавальных частак, раз-пораз кожнае дзіця звяртае ўвагу на чырвоныя аўтамабілі і доблесных ратавальнікаў. І вось канікулы прайшлі, але цікавасць на наведванне баявых частак у хлопцаў засталася.

Так у сонечны красавіцкі дзень у госці да ратавальнікаў прыйшлі выхаванцы дашкольнай установы адукацыі №130 горада Гомеля. Мноства спецыяльнага абсталявання і тэхнікі прыцягвала ўвагу дапытлівых малых, то і справа яны засыпалі пытаннямі выратавальнікаў: «А гэта што? Раскажыце падрабязней? І ўсё гэта нясе з сабой выратавальнік?». Работнікі МНС спяшаліся адказаць на кожнае пытанне, бо так хацелася многае расказаць і паказаць дзецям.

- Практычныя заняткі ні хто не адмяняў! - сказаў з усмешкай на твары інспектар прапаганды Мікалай Чорненькі і ў тую ж секунду дзятва прынялася дасканала вывучаць аварыйна-выратавальнае абсталяванне, а таксама дзеткі сталі ў чаргу, каб прымерыць на сябе абмундзіраванне і хоць бы на некалькі секунд апынуцца ў ролі выратавальніка. Весела і пазнавальна праходзілі заняткі на свежым паветры. Сыходзячы, малыя абяцалі вярнуцца і падрыхтаваць далёка не адно пытанне па прафесіі выратавальніка.

Не засталіся ўбаку і школьнікі, для іх прапагандысты МНС горада Гомеля сумесна з выкладчыцкім складам сярэдняй школы №21 горада Гомеля правялі эстафету «Ратавальнікі наперад». Згуртаваны дух каманд і вера ў перамогу ўносіла зарад энергіі і маляўнічасці ў гульню. Пасля шэрагу эстафет, такіх як «Кожная секунда дарога», «Да падачы вады гатовыя» і «Вузлы выратавання». Эстафета скончылася і справядлівае журы вынесла свой вердыкт. Так ва ўпартай барацьбе перамагла дружба! Хлопцы дружна пракрычалі усім вядомы дэвіз Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных: «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть