image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Галоўная задача – папярэдзіць бяду!

1139

Пытанні бяспекі патрабуюць пастаяннага кантролю і сістэматычнага падыходу. Работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актывізавалі прафілактычную работу з насельніцтвам, з выкарыстаннем розных формаў і метадаў праводзяць з грамадзянамі інфармацыйна-тлумачальную работу.

Упор зроблены на работу назіральных камісій, якія ўжо даказалі сваю эфектыўнасць ў папярэджанні пажараў. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем'ям, грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам.

Не застаюцца без увагі і працоўныя калектывы. Работнікі МНС праводзяць прафілактычныя гутаркі, расказваюць грамадзянам аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі. Прыводзяць у прыклад даныя па аператыўным становішчы ў вобласці і раёне, распавядаюць аб надзвычайных сітуацыях і трагедыях, якія адбыліся ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём або нядбайнага стаўлення да патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ратавальнікі рэкамендуюць набыць і ўстанавіць у домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца і ў месцах рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Акрамя правядзення гутарак з пакупнікамі, у рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не чакай вавёрачку – тушы акурак!» ратавальнікі размяшчаюць вавёрачкі-воблеры, некхенгеры на бутэльках з алкагольнай прадукцыяй, а таксама абнаўляюць інфармацыйныя стэнды. А наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС і вавёрачкі-хенгеры размяшчаюцца ў паштовых скрынях, яшчэ раз папярэджваючы жыхароў раёна аб адказнасці за непатушаны акурак.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть