image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ветка. Мовілі аб бяспецы!

437

Калектыў Веткаўскага раённага подраздзялення па надзвычайным сітуацыям працягвае цыкл асветніцкіх заняткаў па правілам пажарная бяспекі. Апошнім часам сустрэчы прайшлі з работнікамі камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства “Веткаўскае” і раённага цэнтра гігіены і эпідэміалогіі.

На мяжы зімы і вясны ўсё больш актуальнай становіцца праблема зімовай рыбалкі і дзіцячых забаў на адкрытых вадаёмах. Негледзячы на тое, што начныя тэмпературы працягваюць заставацца адмоўнымі, удзень мы назіраем актыўнае раставанне снегу. Змяншаецца і таўшчыня ледзянога пакрову. Выхад на лёд з кожным днём становіцца ўсё больш небяспечным. Таму гэтай тэме пад час сустрэч было нададзена максімум увагі.

— Выходзіць на неабследаваны лёд небяспечна, — звярнуў увагу начальнік Веткаўскага раённага падраздзялення МНС Валерый Харошка і папярэдзіў: — Трываласць лёду правяраць ударам нагі ні ў якім разе нельга. Да таго ж з берага спускацца патрэбна вельмі асцярожна — лёд можа няшчыльна злучацца з сушай, магчымы трэшчыны, а пад лёдам можна быць паветра. Таксама лёд нетрывалы каля сцёку, у месцах росту расліннасці, пад гурбамі.

Атрыманыя веды па правілах паводзін у зімовы перыяд некаторыя адразу праверылі, выканаўшы нескладаны тэст у мабільным прыкладанні «МНС Беларусі: дапамога побач».

Тым часам Валерый Харошка распавёў яшчэ аб адной праблеме, якая часта становіцца прычынай пажараў — правільная эксплуатацыя пячнога ацяплення. З пачатку года няспраўнасць пячнога ацяплення двойчы прывяла да пажару у Веткаўскім раёне.

— Нельга перакальваць печы. Тапіць лепш 2-3 разы ў дзень па паўтары-дзве гадзіны. Пры гэтым нельга выкарыстоўваць для растопкі печы вадкасці, якія лёгка ўспыхваць, і дровы, даўжэйшыя за памеры печкі, — звярнуў увагу галоўны выратавальнік раёна. — Калі ж печ мае нейкія няспраўнасці, яе выкарыстоўваць увогуле нельга.

Раз пораз сур’ёзныя размовы перарываліся інтэрыктыўнымі гульнямі. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю патлумачыла:

— Правілы пажарнай бяспекі лепш за ўсё запамінаюцца, калі падаюцца дазіравана, у гульнёвай форме. Гэта датычыцца і дзяцей, і дарослых. Таму суструкаючыся з працоўнымі калектывамі выкарыстоўваем такія ж метады адукацыйнага ўзаемадзення, як і са школьнікамі. Атрымоўваецца вельмі эфектыўна.

На раённым бацькаўскім сходзе, дзе таксама давялося пабываць Валерыю Харошка, размова ішла ў большай ступені аб тым, як засцерагчы дзяцей ад свавольства з агнём. Валерый Аляксандравіч засяродзіў увагу бацькоў на тым, што часцей за ўсё ў бяду трапляюць дзеці, якія застаюцца без нагляду дарослых.

— Нават у крытычнай сітуацыі дзеці не ў стане паклапаціцца аб сабе самастойна, таму важна, как побач былі дарослыя, якія калі не прадухіляць бяду, дык змогуць своечасова дапамагчы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть