Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Буда-Кашалёва. Папярэдзіць бяду дапамогуць назіральныя камісіі
Асноўная задача назіральных камісій -- гэта прафілактыка пажараў у жылым сектары, а таксама папярэджанне траўміравання і гібелі людзей ад знешніх прычын. Інструктаж па бяспецы жыхароў дамоў, а таксама рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў, несумненна, прыводзяць да памяншэння пажараў, тым самым прымнажаючы дабрабыт нашых грамадзян.
Адна з такіх камісій абследавала домаўладанні на тэрыторыі Шырокаўскага сельсавета ў населеных пунктах Аляксандраўка і Міхалёўка.
Акцэнт ў гэты раз быў зроблены на абследаванне домаўладанняў адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў і шматдзетных сем'яў. Пры абследаванні дамоў асаблівая ўвага надавалася спраўнасці ацяпляльных печаў, электраабсталявання, працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Вывучаліся матэрыяльна-бытавыя ўмовы вяскоўцаў, санітарны стан жылля, агульны стан здароўя. Пры выяўленні фактаў парушэнняў домаўладальніка ўручаліся рэкамендацыі аб іх ліквідацыі, ажыццяўляўся пошук магчымасці аб аказанні дапамогі ў ліквідацыі недахопаў.
Жыхароў праінструктавалі аб дзеяннях пры ўзнікненні пажару, нагадалі аб парадку выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, а таксама неабходнасці абавязковай устаноўкі АПА, ну і, вядома ж, усім без выключэння ўручылі памяткі на супрацьпажарную тэматыку.
МЧС Беларуси
