image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Пільную ўвагу пытанням бяспекі

631

Праца назіральных камісій напрамую звязана з забеспячэннем бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Прадстаўнікі камісіі штотыдзень абследуюць ўразлівыя катэгорыі грамадзян. І, калі ў адным домаўладанні усё ў парадку, то ў іншым доме справы з забеспячэннем пажарнай бяспекі пакідаюць жадаць лепшага.

Работнікі Гомельскага раённага аддзела па НС, сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі і карэспандэнтам Гомельскай раённай газеты "Маяк" адправіліся ў рэйд па адзінокім i прэстарэлым грамадзянам у Пакалюбiчскiм сельскім савете.

«Часцяком, састарэлым бацькам, у бытавых пытаннях дапамагаюць дзеці, даглядаюць за імі, забяспечваюць ўсім неабходным. Але маюцца катэгорыі грамадзян, такія як самотныя, у якіх няма дзяцей і няма каму дапамагчы. Менавіта з мэтай выявіць такіх грамадзян, а таксама аказаць ім непасільную дапамогу ў вырашэнні бытавых пытанняў і створана назіральная камісія.» - каментуе старшыня сельсавета Уладзімір Чаркас.

І вось мы на парозе першага домаўладання ў нашым спісе. Тут пражывае адзінокая жанчына ў састарэлым узросце. Жанчына сустракае нас з усмешкай, запрашае прайсці ў дом. У хаце чысціня, утульнасць і парадак. Адразу відаць, тут з пажарнай бяспекай усё ў парадку. Аднак не лішнім будзе яшчэ раз усё праверыць i пераканацца ў гэтым. Работнік МНС ўважліва аглядае печ, а таксама правярае працу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. - У гэтым доме ўсё ў парадку, - заўважае Анжэла Яўгенаўна, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гомельскага раённага аддзела па НС. Трохі пагутарыўшы з гаспадыняй дома, уручыўшы тэматычныя памяткі і патлумачыўшы правілы пажарнай бяспекі, мы адпраўляемся па наступным адрасе. У гэты раз нас чакала расчараванне. У доме пражывае мужчына, які часта выпівае. У самім жа доме беспарадак, каля ложка попельніца з недакуркамі, у куце ляжаць пустыя бутэлькі.

- Гэта прамы шлях да ўзнікнення пажару! Сам згарыш, дык яшчэ і суседзі пацерпяць. Давай пераставай займацца падобным. Ты ж мужык рукасты, гаспадарчы. - звяртаецца старшыня назіральнай камісіі да гаспадара дома. - Што ж гэта вы ў ложку паліце, ды яшчэ, мяркуючы па калекцыі бутэлек у куце, яшчэ і ў нецвярозым стане, - акцэнтуе ўвагу інспектар МНС. - Вы ведаеце, што гэта самая частая прычына ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей? Толькі за мінулы год па гэтай прычыне загінула дзесяць чалавек у нашым раёне.

Правёўшы прафілактычную размову з дадзеным грамадзянінам, паказаўшы на ўсе парушэнні і раздаўшы даручэнні кожнаму суб'екту прафілактыкі мы адправіліся далей. У ходзе рэйду мы абышлі яшчэ з дзесятак домаўладанняў. У тых домаўладаннях усё было акуратна і чыста. Што ж тычыцца домаўладанняў у якіх маюцца грубыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, то менавіта для такіх выпадкаў і створаная камісія, у абавязкі якой уваходзіць не толькі выявіць падобныя факты, але і аказаць разнастайную дапамогу ў вырашэнні праблемных пытанняў. Бо бяспека нашых грамадзян - клопат кожнага.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть