image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. # 112 Дапамога побач

547
Гомель. # 112 Дапамога побач

Што рабіць, калі загарэўся электрапрыбор? Як тапіць печ бяспечна? З гэтымі і іншымі пытаннямі, звязанымі з узнікненнем надзвычайных сітуацый, дапаможа разабрацца мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі Дапамога побач». А для таго каб атрымаць інфармацыю аб дадзеным дадатку было лёгка і зручна, ратавальнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС прапрацавалі пытанне з адміністрацыяй сеткі магазінаў «Дабраном» па яе размяшчэнні на прадуктовых калясках. Таксама яркая прафілактычная інфармацыя з'явілася і на падзельніках тавараў.

Цяпер кожны пакупнік, запампаваўшы дадатак, якi зручна размясціўся на ручцы калясцы, зможа даведацца, як пісьменна выйсці з любой надзвычайнай сітуацыі, папоўніць веды па аказанні медыцынскай дапамогі, прайсці тэставанне на веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці і шмат іншае. А чакаючы сваёй чаргі на касе, вывучыць карысную інфармацыю аб тым, як правільна дзейнічаць у выпадку пажару і да чаго можа прывесці пакіданне дзяцей без нагляду.

Работнікі МНС упэўненыя, што адправіўшыся ў краму за таварамі, кожны пакупнік набудзе для сябе не толькі прадукты харчавання, але і папоўніць свае веды ў галіне пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть