image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцябрскі. Школа бяспекі

450

На базе Акцябрскай раённай гімназіі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі», у якім спаборнічалі навучэнцы трох узроставых катэгорый ўстаноў адукацыі Акцябрскага раёна.

Па традыцыі конкурс складаўся з трох этапаў. У першым удзельнікам конкурсу трэба было на кампутарах адказаць на 50 пытанняў за 30 хвілін, па яго выніках да ўдзелу ў другім этапе дапускаліся па 6 канкурсантаў ад кожнай узроставай групы, якія набралі найбольшую колькасць балаў. На другім этапе канкурсантам на працягу адной хвіліны неабходна было паказаць загадзя падрыхтаванае выступленне на зададзеную тэму. Да ўдзелу ў трэцім этапе было дапушчана па 4 ўдзельніка, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках двух этапаў.

Ва ўпартай барацьбе вызначыліся пераможцы і прызёры ў трох узроставых катэгорыях:

- у малодшай: трэцяе месца заняла Сянько Ганна з раённай гімназіі; другое месца ў Трафімчыка Захара з Валосавічскай школы, пераможцам стаў Ашумоў Рэнат таксама з раённай гімназіі;

- у сярэдняй: трэцяе месца заняў Званковіч Даніла з сярэдняй школа №2 гарадскога пасёлка, другое месца ў Самуйліка Аляксея з раённай гімназіі, першае месца заняў Цалка Сяргейз Ламавічскай сярэдняй школы;

- у старэйшай: трэцяе і другое месца ў прадстаўнікоў раённай гімназіі Ядлоўскай Паліны і Назарава Рахмана адпаведна, першае месца заняла Мазейка Ульяна з Валосавічскай школы.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі памятнымі прызамі і дыпломамі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть