image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік, неабходны ў кожным доме!

484
Жыткавічы. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік, неабходны ў кожным доме!

Вельмі часта чалавек пасля напружанага працоўнага дня, паставіўшы разагравацца на пліту ежу, ідзе ў зал або спальню, уключае тэлевізар, зручна ўладкаваўшыся ў крэсле або на канапе і засынае…

Аналіз статыстычных дадзеных паказвае, што больш за 50% пажараў з гібеллю людзей адбываецца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць. У сне, чалавек не адчувае паху дыму і таму найбольш безабаронны. Своечасова выявіць загаранне і тым самым прадухіліць пажар, гібель людзей і матэрыяльны ўрон можна, усталяваўшы ў жылым пакоі кватэры ці дома, аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА).

Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі адчувальныя нават да нязначнага задымлення ў памяшканні, і менавіта гэта спрыяе хуткаму выяўленню ўзгарання на ранняй стадыі яго развіцця. Пры з'яўленні дыму апавяшчальнікі выдаюць гукавы сігнал, які здольны апавясціць і нават пабудзіць спячага чалавека.

DSC_0159.JPG

Прылада зусім не псуе інтэр'ер, мацуецца на столі або на сцяне ў жылым пакоі пры дапамозе двух дзюбеляў, працуе ад батарэек тыпу «Крона», якая не патрабуе замены на працягу года, а ў некаторых выпадках нават больш. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік просты ў эксплуатацыі і не патрабуе абслугоўвання ў спецыялізаванай арганізацыі, яго можна набыць і ўсталяваць самастойна.

DSC_0160.JPG

Асаблівасці АПА: сучасны дызайн корпуса. Адчувальнасць па Еўрапейскім нормам. Усталёўваецца толькі ў жылым пакоі (спальня, зала, гасцёўня). Пажаданае размяшчэнне апавяшчальніка на столі, пры немагчымасці выканання-на сцяне, на адлегласці ад 10 да 30 сантыметраў ад столі. Не ўсталёўваць на адлегласці бліжэй 50 сантыметраў ад кутоў. Тэхнічнае абслугоўванне ў працэсе эксплуатацыі вырабляецца самастойна. Прадзьмуть пыласосам корпус на працягу 1 хвіліны 1 раз у год. Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі усталяваны ў працягу 24 месяцаў з дня ўводу апавяшчальнікаў у эксплуатацыю.

DSC_0165.JPG

Магчымасці АПА: апавяшчальнік фармуе два розных сігналу, «Трывога» і «Разрад батарэі».

«Трывога» - працяглы ня перарывісты гукавы сігнал і мігценне святлодыёда. Пры спрацоўванні трывожнага сігналу ў адвольнай форме, без задымлення ў памяшканні-неабходна ажыццявіць прадзьмух корпуса АПА пыласосам;

«Разрад батарэі» - кароткачасовы гукавы сігнал (з перыядам 45±10 сек).

Статыстыка паказвае, што ўстаноўка АПА неабходная не толькі ў дамах і кватэрах, дзе маецца, пячное ацяпленне і пражываюць тыя, хто курыть, але і там дзе пражываюць грамадзяне пажылога ўзросту, сям'і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і нават там дзе пражываюць ўсяго толькі 1-2 чалавекі.

Пры ўзнікненні пажару, тэлефанаваць па нумары 101 або 112!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть