Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Добруш. Карысная сустрэча
Навучыць захаванню правілах пажарнай бяспекі дзяцей і дарослых задача не простая, але карысная і цікавая, менавіта такую мэту паставілі сабе работнікі Добрушскага аддзела па НС пры наведванні шматдзетных сем'яў, так бы мовіць прыйшлі з бяспекай у кожную хату.
Так, напрыклад, у адной з наведаных сем'яў на парозе кватэры нас сустрэла дружная кампанія. Маладая мама трымала на руках маленькую Еву, а па баках дзяўчынак атачалі браты. Малая з найвялікшым задавальненнем глядзела мультфільм з удзелам герояў «Чароўнай кнігі», пасля прагляду ратавальнікі пракаментавалі і паўтарылі з дзяўчынай правілы бяспекі ў доме, напрыклад, чаму падваконнік не месца для гульняў.
А вось для малодшага браткі, пакуль старэйшы збiраўся ў школу, ратавальнікі прыдумалі іншае заданне. Мы прапанавалі хлапцу злучыць кропкі на лістку, каб даведацца, што намалявана на малюнку. Злучыўшы ўсё лініямі - атрымаўся вогнетушыцель. Пасля таго, як малюнак быў скончаны, ратавальнікі расказалі хлопчыку пра гэтага героя. Якое было здзіўленне, што яму больш за 150 гадоў, а калі быць дакладнымі то 158. І дарэчы, свой дзень нараджэнне ён адзначыў 7 лютага.
Маме мы прапанавалі прайсці тэст у мабільным дадатку ад МНС «Дапамога побач» пад назвай «Тэст для маладых мам», і трэба адзначыць, што мама паказала выдатныя веды і з лёгкасцю справілася з усімі пытаннямі.
За займальнымі заняткамі час праляцеў хутка і з карысцю. Сям'і ратавальнікі падарылі пазітыўныя эмоцыі і веды па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама памятныя сувеніры і брашуры.
МЧС Беларуси
