image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ветка. Гутарылі аб бяспецы!

499

Работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС прадаўжаюць цыкл асветніцкіх сустрэч. Апошняя сустрэча ў межах сельскага сходу адбылася з жыхарамі аграгарадка Янова. Гутарка аб правілах пажарнай бяспекі вялася ў мясцовым Доме культуры.

Перш чым распачаць прафілактычную гутарку, начальнік Веткаўскага РАНС Валерый Харошка паведаміў вяскоўцам аб стане пажарнай бяспекі ў раёне. Складвалася яна дастаткова няблага. Колькасць пажараў ў параўнанні з пазамінулым годам знізілася на трэць. На тэрыторыі Яноўскага сельсавета ўвогуле не задылася ніводнага пажару. Хаця ўжо ў студзені бягучага года агонь знішчыў сядзібу сталай сялянкі. Прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Таму менавіта гэтай тэме Валерый Аляксандравіч надаў больш увагі.

Распавядаючы аб правілах топкі печы, асабліва ў моцныя маразы, якія ізноў прагназуюцца сіноптыкамі, выратавальнік акцэнтаваў увагу на недапушчальнасці перакалу печы. Ад вельмі высокіх тэмператур мур і тынкоўка рэпаюцца, разбураюцца, што можа прывесці да пажару.

20210204_112735.jpg

— Дом прапальваць лепш часткамі, 2-3 разы на дзень працягласцю не болей за паўтары гадзіны і не меней чым за дзве гадзіны да сну, — ян мантру паўтараў Валерый Харошка. — Да таго ж забудзьцеся, што для распальвання печы можна выкарыстоўваць бензін або іншыя лёгкаўзгаральный вадкасці.

Дарэчы, апошняя акалічнасць некалькі абурыла мужчын, якія час ад часу звярталіся да такого метаду распальвання печы.

— Выкарыстанне ўзгаральных вадкасцей можа прывесці да пажару альбо пашкоджання ўнутранага акладу печы, — патлумачыў першы намеснік начальніка Веткаўскага раённага падраздзялення МНС Дзмітрый Крупенка. — Да таго ж магутная пламя, якое ўзнікае пры згаранні пароў бензіну, можа стаць прычынай апёку або яшчэ горшых наступстваў.

Калі распачалася гутарка пра магчымы зыход парушэння правіл пажарнай бяспекі, Дзмітрый Віктаравіч расказаў вяскоўцам як правільна карыстацца вогнетушыцелем і што канкрэтна ім можна патушыць.

Не абышлося і без інтэрактыўных гульняў, якія так палюбілся жыхарам раёна. Аднак калі з пошукам парушэнняў на макетах печы і кватэры вяскоўцы справіліся дастаткова хутка, то збор аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка вызваў некаторыя цяжкасці.

На развітанне ўсе ўддзельнікі сустрэчы атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть