image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Вялікае свята двара

857

На дваровай тэрыторыі дома №78 па праспекце Рэчыцкаму адбылося свята двара з удзелам прадстаўнікоў Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, грамадскіх арганізацый і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы сярэдніх школ і дзеці з бліжэйшых дваровых тэрыторый. Пачаткам мерапрыемства стала правядзенне займальнай танцавальнай праграмы і ўдзел дзіцячых аніматараў, якія задалі вясёлы настрой кожнаму на гэтым свяце.

Ратавальнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС і прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства таксама прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве і правялі з дзеткамі прафілактычныя гутаркі, навучальныя конкурсы і гульні. Хлопцы з задавальненнем склалі бяспечныя пазлы, разабралі сітуацыйныя карткі, адшукалі усе парушэнні на макеце кватэры і печы, а таксама з лёгкасцю справіліся з устаноўкай аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Аднак самым цікавым для дзяцей стала - пажарная машына, у якой кожны змог пасядзець за рулём і адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам.

IMG_6542.JPG

Усе хлопцы, якія прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, атрымалі маляўнічыя размалёўкі і яркія буклеты з навучальнай інфармацыяй ад МНС.

Таксама ў гэты дзень карысную інфармацыю ад зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі, якая ў далейшым дапаможа пазбегнуць надзвычайных сітуацый, засвоілі і дарослыя!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть