image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Шматдзетныя сем’і пад асаблівым кантролем

830

Пажары, на якіх гінуць дзеці, бадай, самая страшная трагедыя, якой, пры захаванні пэўных умоў, часцей за ўсё можна было пазбегнуць.

Работа сматравой камісіі Конкавіцкага сельвыканкама, на гэтай нядзелі, была накіравана на наведванне сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.

- На тэрыторыі сельсавета пражываюць дваццаць восем сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія: 4 – прыёмныя сям’і, 2 – апякунскія, 9 – шматдзетныя і іншыя сем’і. Ім мы надаем асаблівую ўвагу, - паведаміла кіраўнік справамі сельвыканкама Наталля Маркавец.

Пасля наведвання домаўладанняў спецыялісты запэўніліся, што ў большасці сем’яў пражыванне дзяцей не выклікае небяспекі. Але парой сутракаюцца і такія недарэчнасці, якія аднойчы могуць прывесці да трагедыі.

У гаспадыні ў хаце заўважылі і вывернутую са сцяны разетку, і скручаны з некалькіх правадоў падаўжальнік, у які была ўключана і працавала пральная машына, і прадтопачны ліст каля печы малых памераў.

Былі і больш значныя заўвагі: аварыйны стан грубкі ў сям’і, у якой выхоўваюцца трое дзетак. Тут жа жанчына не змагла паказаць спецыялістам наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Адсутнічалі ахоўныя плафоны, якія павінны закрываць электрычныя лямпачкі як у жылых пакоях, так і на тэрыторыі двара.

У некаторых сем’ях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі былі ў наяўнасці, але і тут не абыйшлося без заўвагі.

-  Вам неабходна памяняць батарэйку ў прыборы, а таксама сачыць, каб ён знаходзіўся ў працоўным стане, - растлумачвала інспектар РАНС Алена Пажыган.

Увогуле, сматравая камісія даволі строга і скрупулёзна падыходзіла да кожнага выяўленага хіба. Інакш не павінна быць, бо пажарная бяспека ў домаўладаннях - гэта бяспека гаспадароў і дзяцей.

У час рэйду аглядавай камісіі інспектар аддзела па надзвычайных сітуацыях уручыла кожнай гаспадыні-маці ці бабулі, а тое і дзецям каляровыя буклеты, дзе прапісаны правілы пажарнай бяспекі. Усім грамадзянам спецыяліст нагадала нумары службы выратавання «101» або «112» і алгарытм дзеянняў у выпадаку узнікнення надзвычайнай сітуацыі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть