image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Да капрызаў надвор'я заўсёды гатовыя!

475

З мэтай кантролю гатоўнасці службаў і арганізацый па рэагаванні на складаныя ўмовы надвор'я работнікамі Ельскага раённага падраздзялення МНС вывучана работа раённых электрычных сетак, дарожна-эксплуатацыйнага і дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўленняў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Так, наведваючы арганізацыі раёна, ратавальнікі звярнулі ўвагу на працу дзяжурна-дыспетчарскіх службаў, на веданне дыспетчарамі парадку і тэрмінаў прадастаўлення інфармацыі аб пагрозе і ўзнікненні НС, аб своечасовым прадастаўленні інфармацыі аб адключэннях на камунальна-энергетычных сетках. Таксама, пры зносінах з кіраўнікамі арганізацый і службаў раёна, галоўны акцэнт у гутарках быў зроблены на наяўнасць і гатоўнасць тэхнікі, уключанай у план абароны насельніцтва і тэрыторыі ад НС, своечасовае выдзяленне сіл і сродкаў на ачыстку дарог, пешаходных дарожак ад снегу і наледзі, вылучэнне перасоўных электрагенератараў на забеспячэнне аб'ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва пры адключэннях ліній электраперадач і працаздольнасць электрагенератаў, наяўных на балансе сельскагаспадарчых аб'ектаў, абсталяванне малочна-таварных ферм перакіднымі рубільнікамі.

Ва ўсіх арганізацыях, наведаных ратавальнікам, маецца неабходная тэхніка, навучаны персанал, якія дапамогуць хутка зрэагаваць на складаныя ўмовы надвор'я і справіцца з наступствамі непагадзі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть