image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Яркія канікулы ад выратавальнікаў Брагінскага раёна

424

Пакуль дарослыя на працы і чакаюць святочных выхадных, іх дзеці атрымліваюць асалоду ад зімовых канікул ў поўным аб'ёме. Многія з іх у гэтыя дні знаходзяцца ў прышкольных лагерах, дзе яны могуць займацца ў розных гуртках. Акрамя гэтага яны часта ходзяць на экскурсіі і пажарная частка №1 Брагінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не стала выключэннем. Хтосьці з хлопцаў пабыў тут упершыню, а хтосьці ўжо смела можа праводзіць заняткі са сваімі сябрамі, бо прыходзіў сюды не адзін раз. Хлапчукам і дзяўчынкам паказалі пажарную тэхніку, далі паспрабаваць апрануцца ў баявую вопратку, падаць ваду з пажарнага ствала і многае іншае. Як сказалі хлопцы, ім вельмі падабаецца прыходзіць у госці да ратавальнікаў, бо кожны раз яны пазнаюць для сябе нешта новае і карыснае. Ратавальнікі ў сваю чаргу адзначаюць выдатныя веды правілаў пажарнай бяспекі ў хлопцаў і запрашаюць іх прыйсці да іх зноў, для таго, каб навучыць іх нечаму цікаваму.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть