image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ветка. Пра бяспеку рыбакам!

325

Працяглыя Навагоднія выходныя выдатная магчымасць правесці час за любімай справай. І пакуль адны глядзяць любімыя фільмы і праводзяць час з роднымі, рыбакі цягнуцца да вадаёмаў. Не спыняе іх нават тое, што апошнія дні ўсталявалася цёплае надвор'е з вялікай колькасцю ападкаў у выглядзе дажджу. Таму напярэдадні святаў начальнік выратавальнай станцыі Уладзімір Жавіна сумесна са старэйшым інжынерам Веткаўскага раённага падраздзялення МНС Яўгенам Хазеем адправіліся ў рэйд па вадаёмах горада Ветка.

- Адназначна, што таўшчыня лёду цяпер не бяспечная, - распавядае Яўген Хозей. – Тым больш, што які дзень трымаецца туман. У такім разе выходзіць на лёд наогул забараняецца.

Тым не менш аматары зімовай рыбалкі працягваюць ісці на рызыку. Таму ратавальнікі падрабязна кожнаму распавялі як неабходна сябе паводзіць на вадаёмах і папярэдзілі: кожны рыбалоў, пры выхадзе на падлёдную рыбалку павінен мець з сабой выратавальны камізэлька і вяроўку 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам 400-500 грам на іншым. Гэта, ў выпадку чаго, можа дапамагчы выратаваць жыццё. Акрамя гэтага ратавальнікі распаўсюдзілі сярод мужчын інфармацыйныя улеткі і павіншавалі з надыходзячымі святамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть