image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Бяспека на лёдзе ў зімовы перыяд

1098

З надыходам першых маразоў на вадаёмах Жлобінскага раёна з'явіўся першы лёд. Большасць дзяцей, ды і некаторыя дарослыя з нецярпеннем чакаюць, калі на вадаёмах замерзне лёд.

Гэта, вядома, добрая магчымасць пакатацца на каньках, заняцца зімовай рыбалкай, але не варта забываць пра бяспеку на лёдзе ў гэты перыяд.

Каб не дапусціць трагедый на вадаёмах работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС і раённага таварыства выратавання на водах на рацэ Днепр (у раёне цэнтра алімпійскага рэзерву) правялі сумесны прафілактычны рэйд, накіраваны на недапушчэнне гібелі людзей на вадаёмах.

Таксама ратавальнікі распавялі рыбакам, што трывалы лёд мае блакітны колер, калі ж колер лёду мае адценні шэрага, матава-белага з'яўляецца найбольш ненадзейным. А пры тэмпературы 0°С, захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду змяншаецца на 25%. Найбольш тонкім лёд бывае нават у марознае надвор'е каля зараснікаў чаротаў, кустоў або дрэў, якія растуць па берагах. Асаблівую асцярожнасць трэба выконваць каля палонак- яны могуць стаць зусім незаўважнымі, калі іх трохі прыцярушыць снегам.

Работнікі МНС параілі рыбакам правяраць лёд на трываласць не толькі візуальным шляхам. Рабіць гэта трэба правільна-не ударам ногі ці скачкамі, а, напрыклад, палкай. Калі пры паляпванні з'явілася вада, то па такім лёдзе хадзіць не варта.

МНС нагадвае: будзьце ўважлівыя ў выкананні асноўных і найпростых правілаў бяспекі на лёдзе. У перыяд адлігі на раку лепш не хадзіць!

Паважаныя бацькі! Ні ў якім разе не дазваляйце дзецям гуляць паблізу вадаёмаў і рэк.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть